Фото: LookByMedia
Транзит власти в Беларуси неизбежно приближается. И сегодня важно и западным акторам, и беларуским демсилам понимать, кто такие элиты в Беларуси, как можно на них влиять и что будет в перспективе транзита. Про транзит элит и элиты транзита рассказал в эфире «Еврорадио», проводящего совместно с Банком Идей цикл передач о том, какой будет Беларусь в 2030 году, основатель Центра новых идей и инициативы «Мальдис» Рыгор Астапеня.
Я павінен пачаць з перадгісторыі таго, як мы ўваходзілі ў гэтую тэму. Я пачаў пра эліты пісаць у 2019 годзе. Эпоха была зусім іншая, і я ездзіў у тым ліку па дзяржаўных органах і размаўляў з прадстаўнікамі эліты пра тое, як ім выбудоўваць стасункі з Захадам.
Гэта было даволі смешнае пачуццё, калі ты з аднаго дзяржаўнага органа прыязджаеш у іншы,
а у першым у прыбіральні няма ні туалетнай паперы ні нармальнага ўнітаза. А ў іншым ужо бачыш абсалютна іншую атмасферу, усё сапраўды выглядае досыць прыстойна.
Даследванне я павінны быў выпусціць у сярэдзіне 2020-га. Але ў сярэдзіне 2020-га тэма супрацоўніцтва паміж беларускімі элітамі і Захадам ўжо пагражала крымінальнай адказнасцю
І праз некалькі гадоў мы да тэмы вярнуліся в калегалі. Можна прыгадаць усю трылогію. Разам з Паўлам Мацукевічам мы напісалі «В тени Лукашенко». Пасля было даследванне Дзімы Крука і Антона Раднянкова «Маніторынг беларускага транзіту». І пасля ў нас выходзіла даследаванне Юрыя Даркахруста і Антона Раднянкова «Анатомія беларускай улады: мапа сувязяў кіруючай эліты».
Даследванні паказалі, што мы не цэнім кіруючы клас, каторы сёння функцые ў Беларусі. Мы яго ігнаруем увесь час, звужаемся да Аляксандра Лукашэнкі. Вось ёсць ягоная пазіцыя і адпаведна ўсе астатнія часта апісваюцца як пасіўныя людзі, якія нічога не хочуць.
Канешне, гэта непраўда. Зразумела, што ў вертыкалі знізу, амаль ўсе пасіўныя. Але зверху — наадварот. Людзі спрабуюць займець нейкую пазіцыю, якая не абавязкова павінна быць уладнай, але прынамсі павінна быць рэсурснай.
Таксама важны элемент сістэмы ў тым, што менавіта людзі з сістэмы прыносяць прапановы для Аляксандра Лукашэнкі. І гэта таксама ўплыў.
Сілавікі, безумоўна, з’яўляюцца слупом аўтарытарнай сістэмы Лукашэнка. Менавіта яны адказныя за рэпрэсіі. Але кіраваць Беларуссю пасля Лукашэнкі наўрад ці будуць сілавікі. Так, яны абслугоўваюць сістэму, з’яўляюцца важнай яе часткай. Але цалкам магчыма, што асобных уладных амбіцый у іх няма. Прынамсі складана сабе ўявіць кагосьці з іх у пазіцыі прэм’ер-міністра. Да і навошта ім гэта.
Другая група — гэта сям’я. Трое дзяцей, з якіх самым ўплывовым з’яўляецца старэйшы сын. Ён доўгі час быў часткай сістэмы, часткай Савета Бяспекі, цяпер кіруе Алімпійскім камітэтам. Першы, дарэчы, транзіт улады ў Беларусі прайшоў — ад бацькі да старэйшага сына передадзеная пасада кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Не варта недаацэньваць гэты досвед (пасміхаецца).
І відавочна, што вакол Віктара, сярэдняга сына Дзмітрыя, і ў меншай ступені Мікалая выбудоўваюцца нейкія групы па інтарэсах, каторыя звязваюць інтарэсы і нейкай колькасці чынавенства, і нейкага бізнса.
Зразумела, што Віктар Лукашэнка з’яўляецца тым чалавекам, каторы хацеў бы быць пэўным пераемнікам. У рэшце рэшт мае веданне самой палітычнай сістэмы, мае тое самае прозвішча, што спрашчае працэдру перадачы ўлады.
Дарэчы гэта важна з пункту гледжання Расіі: калі штосьці будзе тут мяняцца, то ўсё ж такі манархічная перадача ўлады выглядае лагічнай. Вось быў адзін Лукашэнка, стаў другі Лукашэнка. І для Расіі ён выглядае шмат у чым як пасуючы варыянт.
Пры гэтым Віктар дзейнічае як адказны за сямейныя фінансы. А захаваць іх — магчыма, самая галоўная задача транзіту.
Трэцяя група — гэта чыноўнікі адміністрацыйнай вертыкалі. Ёсць, напрыклад, так званыя эканамічныя тэхнакраты. І сярод іх — пэўная колькасць гульцоў, каторыя маюць велізарны досвед кіраванне краінай. Многія там не адно дзсяцігоддзе ўжо знаходзіцца на адносна высокіх пасадах. І гэта пэўна дазваляе ім лічыць сябе важнай часткай сістэмы. Думаю, што ў гэтых людзей безумоўна ёсць нейкія амбіцыі, жаданне і ўплыў, каб кіраваць.
Я думаю, што кола пакрыўджаных сістэмай фінансава і незадаволенных ею — велізарнае. Асабліва, калі яны бачаць карупцыйную частку палітычнай сістэмы. Ну вось калі чытаюць, умоўна кажучы, даследаванні «Бюро» ці Беларускага расследвальніцкага цэнтра пра тое, людзі купляюць дарагія сукенкі, упрыгожванні.
То бок, ты чытаеш і думаеш, чаму гэтым людзям сістэма лічыць важным штосьці даваць? Асабліва калі паралельна існуе вось гэты свет чынавенства, у каторага гэтага ўсяго няма? У каторага абмежаваныя заробкі. Зразумела, што з’яўляецца пачуццё, што ім не дадалі. Таму яны трапляюцца пасля на незразумелых хабарах. Вось была гучная гісторыя з Андрэем Уцюрыным, калі яго затрымалі за 100 з нечым тысяч даляраў (148,6 тыс. даляраў). Для намесніка кіраўніка Рады Бяспекі гэта зусім малая сумма, асабліва ў параўнанні з прыбыткамі расійскай ці ўкраінскай палітычнай эліты.
Таму, канешне, ёсць пачуццё, што не дадалі — і грошай, і нейкай славы. Дарэчы, шмат у чым гэта разуменне Аляксандра Лукашэнкі, што нельга даваць чыноўнікам усе рэсурсы ў рукі. Калі ты хочаш быць чыноўнікам, тады сядзі без грошай.
Па сутнасці, у сістэме людзей, каторыя ў стане сабраць і паўнамоцтвы, і славу, і нейкія рэсурсы, сапраўды вельмі-вельміь мала. Іх амаль няма.
Мы вывучалі рускі след у нашых эліт па таму, што звязанае перадусім з працай і вучобай ці нараджэннем. І калі браць савецкую сістэму, то тады сапраўды быў велізарны ўплыў. З Расіі людзі прыязджалі і станавіліся кіруючай элітай там, куды прызначылі. І заўсёды здавалася, што усе гэтыя людзі, каторыя прыехалі з Расіі, там вучыліся ці працавалі, з’яўляюцца інструментам расійскага ўплыву. Хоць бываюць і адваротныя выпадкі. Вось былы галоўнакамандуючы ЗСУ акурат літаральна з Масквы.
Цягам дзесяцігоддзяў пасля распада Савецкага Саюза, станаўлення незалежнай Беларусі, гэты расійскі след вымываўся. І калі мы на сённяшняе даследаванні глядзім, там сапраўды мала людзей — 20%, мае відавочныя сувязі с Расіяй. І шмат з іх — ваенныя.
Але зараз ідзе павелічэнне ролі Расіі ў эканамічных рэчах, у сямейных справах. У прынцыпе, гэта была папулярная схема і раней: беларускія чыноўнікі мелі магчымасць пасля таго, як скончылі працу ўнутры рэжыма, перайсці ў расійскія прыватныя кампаніі. 10-15 гадоў таму гэта выглядала як дастойная пенсія. Праз нейкі час гэта не тое што забаранілі, але стала менш вітацца. Але Расія застаецца амаль адным месцам, куда зараз чыноўнік можа з’ехаць ад Лукашенкі.
Нашы даследванні паказваюць, што сістэма не разваліцца, калі з яе дастаць прынамсі некалькі чалавек.
Негледзячы на тое, што гэта персаналісцкая сістэма, усё адно сувязі, каторыя існуюць паміж рознымі прадстаўнікамі рэжыма Лукашэнкі, ўстойлівыя.
Людзі паміж сабой дзесяцігоддзямі працавалі, камунікавалі. Вядома, гэта не значыць, што яны адзін аднаго любілі, але яны прынамсі адзін аднаго ведалі. І гэта стварае нейкія магчымасці для будучых дамоўленасцяў. Таму што складана сабе ўявіць дамоўленасці з тымі, каго ты не ведаеш.
Самае важнае, што усё ж такі трэба разумець: без размарозкі сітуацыі ўнутры краіны ніякага дыялогу паміж рознымі палітычнымі актарамі быць не можа. То бок, зараз гэта проста забаронена. Павінная спачатку адбыцца нейкая не тое каб лібералізацыя… Я бы і нармалізацыяй гэта не назваў. Проста размарозка, для таго, каб такія кантакты маглі існаваць. І я не ўпэўнены, што размаўляць будуць сённяшнія першыя асобы як унутры лукашэнкаўскай сістэмы, так і ўнутры дэмакратычнай сістэмы. Хутчэй за ўсё лёс будуць выршаць не першыя людзі сістэм.
Але важна, каб усё ж такі калісьці гэтыя каналы камунікацыі паўсталі. Мне падаецца таксама важным, што гэтыя каналы камунікацыі могуць паўстаць толькі вакол нейкіх зразумелых ідэй і зразумелых праектаў.
Адна з важных рэчаў, якую мы пішам ва ўсіх даследваннях: павінна быць прапанова ад Захаду. Без сур’ёзнай прапановы, каторая ўключае ў сябе фінансавыя гарантыі, гарантыі бяспекі, план дэмакратызацыі, досыць складана спадзявацца на нейкую размову.
Я хутчэй схільны лічыць, што першым этапам транзіту будзе кантраляваная перадача ўлады Аляксандрам Лукашэнкам нейкаму зразумелыму для яго колу людзей. А праз нейкі час усё рассыпецца, таму што ў гэтага кола людзей будуць уласныя інтарэсы. Таму што людзі змяняюцца, жыццё ідзе і праз нейкі час будзе больш зразумелая, больш выразная канфігурацыя пераможцаў гэтага транзіту.
Эліта відавочна жадае нейкія эканамічныя бенефітыі, і гэта яны даволі адкрыта прагаварваюць з 90-х гадоў. Ёсць вялікае выказванне Мясніковіча, пра тое што, не будзе палітычная сістэма мяняцца, пакуль мы не разбярэмся, што і як будзе функцыянаваць эканамічна.
Для мяне яна мае нейкае карупцыйнае адценне, але ў любым разе эліта павінна будзе вырашыць спачатку ці ў працэсе, як яны будуць функцыянаваць эканамічна. І як будзе выглядаць перадзел, зноў аўтарытарны ці дэмакратычны.
Любое падобнае рашэнне павінна быць сістэмным. Таму што вынясенне нейкіх людзей па-за санкцыі, па-першае, хутчэй гэтым людзям больш шкоды нанесе, чым карысці. Бо ўнутры сістэмы гэта па-рознаму могуць успрыняць. Гэта можа па-рознаму успрыняць і Расія, і некаторыя заходнія краіны, каторыя могуць быць не ў захапленні ад такіх ідэй.
Таму мне падаецца, што гэта даволі цяжкая рэч, і рашэнне павінна быць сістэмным, накіраваным на досыць значную частку кіруючай сістэмы для таго, каб іх нейкім чынам уцягваць іх у дыялог.
Адпаведна, для гэтага сістэма павінна зрабіць штосьці значнае са свайго боку, для таго, каб стварыць прычыну для заходніх урадаў, каб гэты дыялог весці.
Я думаю, што, сістэма сыходзіць з таго, што, прынамсі сёння, што яны нікуды не спяшаюцца і адчуваюць сябе больш-менш упэўнена. Ну, неяк жывем. Эканоміка расце. Таму няма сёння патрэбы — бяжаць ды размаўляць.
Падаецца, што ў любым разе мы сутыкаемся з тым, што патрэбныя людзі знутры сістэмы, ў якіх ёсць амбіцыя пабудаваць нармальную краіну. І канешне, яны ёсць. І калі ў ніх гэтыя амбіцыі праявяцца, то можна сапраўды будзе выйсці з ізаляцыі, выйсці з таго становішча, ў каторым цяперь знаходится Беларусь.
Зараз мне падаецца, што вельмі важна гэта зразумець усё ж такі, якая можа быць прапанова з боку Захаду. Без выразнай прапановы немагчыма ніякая канкурэнцыя з Расіяй. Самае важнае — гэта сфармаваць вобраз таго, што Захад можа прапанаваць Беларусі. І гэта пытанне таксама для грамадства і для дэмакратычных сілаў. Як яны сябе бачаць часткай гэтага пакета па дэмакратызацыі? Часткай прапановы, каторую Захад можа зрабіць для Беларусі пасля Лукашэнкі?