«Беларусь 2030»: Почему у медиа поломалось качество и как сделать журналистику sexy again

«Беларусь 2030»: Почему у медиа поломалось качество и как сделать журналистику sexy again

Фото: Мира Леселишская / Белсат

Беларуские медиа сейчас работают в исключительно сложных условиях. Внутри вся общественно-политическая и экономическая повестка диктуется властью. К экзайле есть жесткий дефицит ресурсов и постоянное давление властей — практически все медиа и их сотрудники имеют статус экстремистов, их сайты заблокированы в стране, а общение с ними и донаты им криминализованы. О том, выживет ли профессия; как должен выглядеть журфак здорового человека; что происходит с качеством продукта; нужен ли нам Мининформ, и станет ли журналистика sexy again, рассказал в эфире «Еврорадио», проводящего совместно с Банком Идей цикл передач о том, какой будет Беларусь в 2030 году, медиаэксперт, кандидат наук, экс-преподаватель журфака БГУ Дмитрий Никанович.

Пра выклікі для медыя

Згадваю такія забаўныя часы, калі праблемамі былі не толькі блогеры і сацсеткі. Праблемамі былі савецкія загалоўкі, ці ўвогуле выжывуць газеты, ці трэба пераходзіць у лічбавую прастору і гэтак далей. І гэта, канешне, гучала вельмі наіўна. І мы абсалютна сур’ёзна спрачаліся, ці не пішуць яшчэ дагэтуль раённыя газеты для свайго галоўнага чытача – для старшыні райвыканкама і ідэолага з райвыканкама.

Згадваю гэтыя часы нават трошкі з сумам. Бо разумею, колькі зараз выклікаў перад журналістыкай цяперашняй. Іх вельмі шмат. Канешне, мы выжывем, але пытанне, ў якой якасці, з якой інфраструктурай, у якой медыясістэме, бо фактычна ў краіне незалежная журналістыка і незалежныя СМІ знішчаныя.

Фактычна яны ўсе знаходзяцца за мяжой. Грамадска-палітычнай тэматыкай у краіне займацца ў разрэз з тым афіцыйным накірункам, які зараз прапануе ўлада, немагчыма.

Таму папросту тут пытанне да нас. Ці здольныя мы вось у гэтых даволі спартанскіх умовах вытрымаць? Ці атрымаецца ў нас захаваць сувязь з аўдыторыяй ў Беларусі? І тут толькі аптымізм дапаможа.

Пра журфак здаровага чалавека

Не ведаю, напэўна, еўрапейскіх краін, у якіх бы не было б журналісцкай адукацыі ў якім-небудзь выглядзе. Альбо гэта некалькі праграм, альбо нейкія дысцыпліны ў межах больш шырокага такога медыямодуля. Альбо гэта сапраўды асобныя факультэты журналістыкі, інстытуты, медыя і грамадскай камунікацыі. Таму я якраз не прыхільнік таго, што у новай Беларусі журфак увогуле не патрэбны.

Але канешне сам па сабе журфак змяніць немагчыма, пакуль не зменіцца медыясістэма. Заўсёды існавала вельмі моцная залежнасць журфака ад Адміністрацыі прэзідэнта, ад міністэрства інфармацыі, ад выдавецкага дома “Звязда”, “СБ Беларусь сёння”, якія таксама прыходзілі на заняткі да студэнтаў, і ў якія студэнты размяркоўваліся.

Думаю, што журфак здаровага чалавека — гэта журфак, які існуе ва ўніверсітэце з акадэмічнымі свабодамі, з абсалютна рэальнай аўтаноміяй акадэмічнай, навуковай, даследчыцкай. І, канешне, гаворка ідзе пра даследаванні, вывучэнне сучасных трэндаў, пра рэальнае разуменне таго, што такое права, што такое эканоміка, што такое штучны інтэлект, што такое лічбавыя тэхналогіі.

Важна гаварыць і пра падыходы. Мы вельмі доўгі час рыхтавалі журналіста для рэдакцыі, прычым нават не для рэдакцыі, а для рэдакцыйнай установы. Вось гэтага перадавіка вытворчасці, які прыйдзе ў раёнку і будзе там выконваць тыя задачы, якія ставіць райвыканкам. А ў будучыні трэба рыхтаваць не чалавека для рэдакцыі, нават незалежнай, а чалавека, здольнага стварыць уласную рэдакцыю.

Я думаю, што гэтая медыяменеджэрская логіка, логіка рынкая, яна павінна быць у фундаменце, у аснове, бо сёння мы ўсе самі сабе медыя. Мы павінны разумець логіку, як ствараць штосьці аўтаномнае, самастойнае ў разнастайнай медыясістэме, ў канкурэнтнай медыясістэме. І як дамагацца поспеху, як станавіцца прывабнымі, як сябраваць з аўдыторыяй, як з ёй кантактаваць, канэкціцца, ўзаемадзейнічаць.

Пра медыяпісьменнасць і экспертнасць

Ёсць праблема з вузкімі спеціяльнасцямі – эканамічным аглядальнікам без эканамічнай адукацыі пасля журфаку становяцца, напэўна, людзі ўнікальныя. Гэта проста адзінкавыя выпадкі. Але я б таксама не недаацэньваў журналісцкую адукацыю, бо сёння заўважаю, што медыяпісьменнасці ў нас ва ўсіх не хапае.

Прынамсі, выпускнік журфака больш-менш разбіраецца ва ўладкаванні медыясістэмы, у тым, якія сёння навыкі, кампетэнцыі медыйныя патрэбны сучаснаму чалавеку. І нават калі гэты выпускнік не працуе ў журналістыцы, ён можа знайсці сябе ў іншых сумежных сферах. У камунікацыі, напрыклад.

Але глыбіня падрыхтоўкі вельмі-вельмі важная. І тут трэба было б перабудоўваць, напэўна, сістэму, каб гэтыя тэматычныя профілі з’яўляліся на нейкім этапе. Калі можна, напрыклад, нават дзве адукацыі вышэйшыя адначасова атрымаць, вучыцца на некалькіх факультэтах з разуменнем сваёй ужо непасрэднай спецыялізацыі. І такая практыка ёсць ў Еўропе. І абсалютна нармальна пасля, напрыклад, журфака – бакалаўрыята, спецыялітэта паступаць у магістратуру па эканоміцы ці па мастацтве, ці па нечым яшчэ, куды хочацца заглыбіцца і ўдасканаліць свае веды, сваю экспертызу.

А чатыры ці пяць гадоў вывучаць толькі вёрстку і дызайн газет – гэта, канешне, здзек. Гэта не патрэбна абсалютна.

Пра кампрамісы

Кампрамісы ў нас як бы паводле Сяргея Даўлатава ва ўсіх у нейкай ступені былі. Застаюцца яны і зараз. Вельмі складана сябе не згубіць, калі ты застаешся на журфаку, асабліва ў цяперашніх умовах. І гэта не адзін, не два кампрамісы, як было раней. Гэта ўжо тысячы кампрамісаў. Бо сёння ты, напрыклад, прамаўчыш, калі ў суседнюю аўдыторыю прыйдзе з
адкрытай лекцыі Азаронак ці Мукавозчык, нічога не скажаш студэнтам, ніяк не ацэніш. А заўтра ты даведаешся, што кафедра прагаласавала адзінагалосна, і ў пратаколе кафедры гэта ёсць, што на кафедры адкрываецца філіял “Мінскай праўды”. Там, у гэтым пратаколе, ёсць тваё прозвішча. І ты нічога з гэтым не можаш зрабіць.

Ці яшчэ праз нейкі час ты пагаджаешся на тое, што ў дыпломнай працы твайго выпускніка не будзе згадвацца TUT.BY. А калі ён будзе згадвацца, то толькі ў вельмі чорных фарбах, найлепшых традыцыях савецкай журналістыкі.

Я нікога не хачу адсуджаць, але для сябе я на гэтае пытанне адказаў вельмі прама і проста. Не, для мяне абсалютна немагчыма вучыць на журфаку, калі адбываецца закручванне гаек, калі каляжанак арыштоўваюць, а ты можаш быць наступным.

Можна застацца, зрабіць карысць для аднаго, для двух чалавек, заставацца сумленным выкладчыкам унутры сістэмы, абараняць студэнтаў, закрываць іх сваімі грудзямі, класціся на амбразуру. Гэта нават гучыць вельмі рамантычна і гераічна. Але нельга вучыць журналістыцы як прафесіі ў краіне, дзе Азаронак кажа з экранаў: «Няма ніякай журналістыкі, ёсць толькі салдаты інфармацыйнай вайны».

Ты ўсё роўна нясеш адказнасць не толькі за тое, што адбываецца ў аўдыторыі, але і што адбываецца на кафедры, што адбываецца на факультэце, што адбываецца ўніверсітэце, што адбываецца у медыясістэме ў цэлым, што адбываецца ў тэорыі і метадалогіі таго, што ты выкладаеш.

Пра манёўры і магчымасці

Канешне ад журналістыкі я б не адгаворваў, але ад журфака БДУ буду адгаворваць. Цяпер там няма што рабіць. І залежнасць ад сістэмы ўнутры краіны, ад расійскага кантэксту вельмі-вельмі моцная. Гэта проста небяспечна. Можна згубіць абсалютна ўсе арыенціры.

Рознай бздуры і абсурда было і ў нас у свой час, але тым не менш былі розныя, як я кажу, магчымасці для манёўру. Былі ўсё ж такі незалежныя рэдакцыі, былі альтэрнатыўныя погляды, інтэрнэт, які абсалютна амаль не рэгуляваўся ў параўнанні з тым, што зараз.

Але ад прафесіі я б, канешне, не адгаворваў. Проста трэба разумець, што калі ты хочаш працаваць у беларускай журналістыцы, напрыклад, тут у іміграцыі, то трэба вучыць мову ўжо зараз. Трэба ўжо зараз думаць, як тут легалізавацца, трэба шукаць дадатковыя курсы падвышэння кваліфікацыі, выпрацоўваць лічбавыя навыкі, кампетэнцыі.

І варта яшчэ вельмі выразна разумець вельмі важны чыннік. Мы зараз гаворым не толькі пра выбар прафесіі, мы гаворым увогуле пра выбар свайго бяспечнага існавання. Наколькі яно будзе бяспечным у гэтай прафесіі? Гэта ж адразу статус экстрэміста.

Але я веру, што ёсць такія людзі, адданыя, вельмі адважныя, якія сапраўды хочуць штосьці змяніць, пасіянарыі ў добрым сэнсе. Тут вельмі шмат ёсць праблем, складанасцей, трэба вельмі шмат вучыцца, ведаць мовы, ведаць палітычны, эканамічны, прававы кантэкст, ведаць пра тое, што вы не будзеце ў бяспецы. Але калі вы гэта робіце свядома для светлай будучыні, для самарэалізацыі, для краіны, то гэта трэба рабіць.

Пра рэсурсы і якасць медыя

Журналістыка ў краіне і ў экзайле – гэта розныя сусветы. Дзве абсалютна розныя сферы. І ў плане рэсурсаў перавага не на баку журналістыкі ў экзайле. Усё ж такі рэсурсы ў медыясістэмы з таго боку большыя. Фінансавых больш магчымасцей, доступ да рэкламнага рынку, доступ да аўдыторыі. І ясна, што тут мы адчуваем сябе значна больш абмежаванымі. З іншага боку, калі гаварыць пра творчы інтэлектуальны рэсурс, думаю, перавага на гэтым баку.

Пра якасць насамрэч вельмі цяжка гаварыць, бо якія крытэрыі, як іх вызначыць? Тут пытанне пра медыяпісьменнасць і дэмакратычных палітыкаў, і абывацеляў. Кожны разбіраецца ў журналістыцы, як кожны разбіраецца ў дызайне інтэр’ераў, у спевах і футболе. Так кожны лічыць, што можна патрабаваць падвышаць якасць журналістыкі ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў. Але гэта вельмі цяжка. І несправядліва, напрыклад,
крытыкаваць якасць, разумеючы, ў якіх умовах існуе журналістыка ў экзайле.

Але ў любых абставінах варта памятаць пра адпраўны пункт. І для таго боку, і для гэтага боку адпраўным пунктам з’яўляецца Беларусь і людзі ў Беларусі.

Вельмі хацелася б, каб медыя ў экзайле не станавіліся эмігранцкімі медыямі. Каб пры ўсіх абмежаваных рэсурсах выконваліся касмічнага маштабу задачы. Гэта спрыянне захаванню нацыянальнай памяці, спрыянне захаванню беларускай мовы, гэта фактчэкінг, журналісцкія расследаванні. І гэта – падтрыманне нацыянальнага дыялогу.

Трэба каб мы ўсё ж масты будавалі і не гублялі сувязь адно з адным. А людзі ў Беларусі – не ворагі людзям за мяжой Беларусі.

Шкада, што рыторыка пра вялізныя гранты ёсць. Здаецца, гэтая сітуацыя вельмі падобная ва ўсіх сферах дэмакратычнага руху. З абмежаванасцю рэсурсаў сутыкнуліся ўсе. І ёсць жаданне параўнаць, у каго больш, у каго менш. Пры тым варта ж разумець пра інфраструктурныя ўкладанні ў медыйную сферу. Колькі каштуе абсталяванне, эфірны час, колькі трэба людзей, каб выпусціць адну маленькую праграму… Трэба тлумачыць, як працуе медыястэма і яе розныя інстытуцыі: рэдакцыя, медыяменеджмент, медыямаркетынг, медыярынынак. Гэта вельмі-вельмі карысныя сёння веды для кожнага абазнанага беларуса, які хоча разумець, чаму штосьці там не так працуе, як ён хоча і ўяўляе гэта.

Пра мінінфарм здаровага чалавека

Сумняюся, што гэтая інстытуцыя ўвогуле патрэбная. Але як будуць выбудаваны вось гэтыя сістэмы стрымак і супрацьваг? Я яшчэ не магу адказаць на гэта пытанне. Па-першае, мы не ведаем адпраўнога пункта. У якім часе мы будзем вызначаць, як гэта ўсё перабудаваць. Што, калі гэта адбудзецца ў наступным месяцы? Альбо праз 10 гадоў? Абсалютна неясна.

Досвед розных краін вельмі розны. У некаторых дэмакратычных еўрапейскіх краінах існуюць дэпартаменты, падобныя на міністэрства інфармацыі. І ёсць яшчэ рознага кшталту заканадаўчыя механізмы, раздзяленне выканаўчай улады. Важна, каб сістэма стрымак і супрацьваг была правільна пабудаваная. І гэта трэба даследаваць. Дарэчы, я б хацеў з гэтым зараз займацца. Зразумела, абсалютна непатрэбныя ані міністэрства інфармацыі, ані адміністрацыя прэзідэнта, якія кантралююць кожную з галінак улады.

Пра шансы журналістыкі стаць sexy again

Спрабую згадаць час, калі яна была сапраўды sexy, каб каб стаць sexy again. І вось штосьці не прыгадваю. Канешне, мне там у галаву кавалкі эфіраў з 1990-х прыходзяць. Мы глядзелі іх як студэнты, часам кавалкі іх як рылсы гляджу ў Інстаграме. О, нічога сабе! Такое было. Так можна было! Прыходзіць у галаву і залаты век TUT.BY – офіс, у якім хацелася б працаваць, у які хацелася б прыходзіць піць каву, размаўляць з цікавымі людзьмі. Такая ёсць рамантызацыя прафесіі…

Я думаю, што журналістыка можа стаць прывабнай не па прычыне таго, што тут хтосьці рызыкуе, як агент 007, ахвяруе сваім жыццём, кожны дзень выратоўвае свет. Яна можа стаць прывабнай, калі гэтая прафесія будзе прэстыжнай, годнай, добра аплочваемай, паважанай. Калі ў яе сапраўды будуць гарантыі, дадзеныя сістэмай, інстытутамі. Калі вам гарантуюць бяспеку, гарантуюць выкананне вашых абавязкаў. А далей – самарэглюйцеся на ўзроўні камісіі этыкі, рады, БАЖа і гэтак далей.

Вось калі гэта будзе сапраўды, тады яна стане sexy, гэтая прафесія. Не ведаю, ці again, але sexy дакладна будзе.

Читайте Plan B. в Telegram, Facebook и Twitter (X)

Нравится
0
Супер
0
Смешно
0
Удивительно
0
Грустно
0
Злюсь
0
Мы используем файлы cookie, чтоб вам было удобно и безопасно пользоваться нашим сайтом, а также для улучшения его работы.
Политика конфиденциальности
Я принимаю