Святлана Панкавец прыехала ў Польшчу даўно і спачатку хацела стаць навукоўцам — нават абараніла доктарскую працу па хіміі. А потым расчаравалася ў навуковым асяроддзі і адкрыла ў Гданьску свой уласны салон прыгажосці Vegan Beauty. Яго асаблівасць у тым, што майстры выкарыстоўваюць толькі веганскую касметыку. Што гэта за касметыка і чаму бізнес аказаўся лепш за навуку — Святлана расказала ў інтэрв’ю Plan B.
Дзесяць месяцаў таму Яўген Скрабутан з жонкай адкрылі ў Варшаве беларускую кавярню «KAKAO. Białoruskie wypeki». Яе адметнасць у тым, што на фасадзе вялікімі літарамі пазначана, што гэта «kawiarnia białoruska». Як кажа сам Яўген, ва ўсёй Польшчы няма больш такога месца, дзе бы ўсё было па-беларуску і зроблена беларусамі. Plan B. зайшоў да Яўгена на кубачак кавы і запісаў гісторыю пра тое, як адкрываць бізнес, калі ты эмігрант, і колькі можна зарабіць на каве і беларускіх выпеках.