Общественного покаяния достаточно или всех надо расстрелять? Беларусы спорят, что делать с бывшими пропагандистами (обновлено)

Общественного покаяния достаточно или всех надо расстрелять? Беларусы спорят, что делать с бывшими пропагандистами (обновлено)

Оксана Манчук. Фото: Белта

Бывший фотограф государственного информационного агентства Белта Оксана Манчук, которая снимала протесты и суды над политзаключенными, переехала в Польшу. Об этом стало известно из ее соцсетей. В «Нашай Ніве» вышла об этом заметка, соцсети запылали. Одни предлагали подвергнуть фотографа госСМИ остракизму, другие — понять и простить. Plan B. собрал несколько мнений о ситуации.

(Обновлено, добавлен комментарий Оксаны Манчук)

«Оставалась, потому что украли технику»

«Оксана Манчук фотографирует более 10 лет. Последние годы в Беларуси она работала в БелТА — государственном пропагандистском агентстве. Манчук оставалась там после событий 2020 года. Снимала и протестные марши, и суд над политзаключенными. Например, снимки Виктора Бабарико в судебной клетке — авторства Оксаны Манчук. Фотографов независимых СМИ просто не пустили в здание суда. В 2021-м фотограф снимала, например, мигрантов на границе — так, как это видела пропагандистская машина. Только лица несчастных детей, но не то, как силовики сопровождают толпы мигрантов в их походе в Польшу», — написала о фотографе «Наша Ніва».

Последние репортажи Манчук на Белта выходили в декабре 2022 года, в других госСМИ — до февраля 2023.

Виктор Бабарико в суде. Фото: Оксана Манчук

Комментировать свою ситуацию изданию Оксана отказалась. Позже заметку дополнили комментарием знакомого Оксаны, который объяснил, почему фотограф вынуждена была оставаться на той работе.

«В 2019 году у нее украли фототехнику, принадлежащую Белта (камеру и объективы) на очень большую сумму денег. Был суд в 2020 году, и по решению суда она была вынуждена выплачивать компенсацию за украденную технику. Возместить всю сумму смогла только в декабре 2022 года, после чего сразу уволилась», — пояснили ситуацию Оксаны.

Но дискуссия уже горела. Кто-то обвинял фотографа в работе на пропаганду после 2020 года, кто-то напоминал, что многие журналисты до работы в независимых СМИ работали в государственных медиа.

«Беларус беларусу беларус»?

Известный беларуский фотограф, бывший фотокорреспондент портала TUT.BY Дмитрий Брушко выступил в защиту Оксаны Манчук. Брушко напомнил, что раньше в Беларуси все фотографы работали вместе, вне зависимости от того, кто какое СМИ представлял. В своем посте в Facebook (Пунктуация и орфография сохранены, — Прим. Ред.) Дмитрий привел в пример своего отца.

«Мой папа (Известный беларуский фотограф Сергей Брушко, — Прим. Ред.) работал всегда в государственной прессе. Так получилось, что беларусская независимая журналистика почти не уживалась с фотожурналистикой в те времена. Не могла позволить себе так как не было спроса на журнальную фотографию. И за все 15 лет работы в газетах, в сообществе фотографов и журналистов не было с этим проблем.

И в 90-е и в 2010-е в маленькой фотографической тусовке было важно каким является человек, а не то что творит его редактор. Более того, все привыкли что человек снимал днем допустим мероприятие для государственного издания и втихую делился фотографиями с независимыми изданиями. Фотографы могли поругаться на съемках, но это были личные выяснения отношений, без переноса на профессию. Сообщество не делало разницы в том с каким удостоверением человек работает, все зависело от самого  человека и его поведения.

Но эти времена видимо прошли. Настало время Новой Беларуси, где все всех делят по цвету удостоверения и цвету штанов. Издание «Наша Нива» одело на себя форму прапорщицы Лебедевой, написав две заметки о фотографе Белты, которая уехала в Варшаву, снимает там жилье, и зарабатывает там коммерческими съемками. Я не знаю, что там в голове у редакторов было, которые выпускают такие заметки. Но что меня поразило, что обычного фотографа это издание приравняло к пропагандистам.

Я немного знаю, как работает кухня фотоагенства Белты. Фотограф там творческий, но совершенно подневольный человек. Он фотографирует и отправляет отснятые материалы фоторедактору, который и устраивал основную «дичь» с отснятым материалом (Не зря некоторое время начальником фотослужбы Белта проработал один из охранников Лукашенко, отправленный туда на пенсию). После статьи у фотографа начались проблемы, ее выкинули из всех чатов, устроили «шейминг» и грозятся уже заявления писать на ее.

Читая это все, понимаешь, как упал уровень журналистики за три года. А еще я подумал: что папа никогда бы не смог снять и я бы не смог сохранить его фотоархив 80-90 годов, если бы такие «помощники» были бы в его время. Фраза «беларус беларусу беларус» с момента драматических событий начала заменяться «это наша корова и мы ее доим», — написал Дмитрий Брушко.

«Шчыры расповед чалавека здымае ўсе пытанні да яго»

Глава Белорусской ассоциации журналистов Борис Горецкий считает, что все сотрудники госСМИ несут коллективную ответственность за свою работу. Вне зависимости от их должности.

— Нужно ли разграничивать пишущего журналиста и фотографа госСМИ? Они несут одинаковую ответственность или на фотографах ее меньше? 

— Я думаю так: пішучы журналіст нясе больш адказнасці, але фатограф нясе адказнасць таксама. Увогуле любы супрацоўнік Белты, дзяржаўных прапагандысцкіх медыя, сілавых структур знаходзіцца ў калектыўнай адказнасці за тое, што робіць структура. Гэта як працаваць вахцёрам у Асвенцыме. Ты можаш цешыць сябе тым, што ты проста вахцёр, ці проста адарваныя зубы ў каробачку збіраеш, але ты з’яўляешся часткай машыны смерці. Так і тут, я так асабіста лічу, усе, хто працуюць у прапагандзе, сілавых органах, яны з’яўляюцца часткай гэтай машыны, якая сёння проста гвалтуе нашу краіну. У кагосьці большая роля, у кагосьці – меншая, але ёсць дакладна адказнасць кожнага чалавека.

— Что нужно сделать в такой ситуации человеку, чего от него требует общество? Общественного покаяния достаточно или его все равно нужно «расстрелять»?

— Я рады, што гэтая дыскусія наогул узнялася. Гэта сведчыць аб тым, што нашае грамадства ўжо не гатовае на дадзены момант проста прымаць усіх, хто ў 2022-2023 годзе перабег на бок дабра і сказаў: «Усё, я з вамі», і добра, што цяпер гэтая дыскусія ўзнікае і грамадства пра гэта спрачаецца. Што рабіць чалавеку? У дадзеным канкрэтным выпадку, і іншых падобных, вельмі просіцца каментар, расповед самога чалавека, самой Аксаны ці тых, хто будзе пасля яе. У «Нашай Ніве» заметка пра Аксану канчаецца тым, што яна адмовілася ад каментароў.

А ў дадзеным выпадку сітуацыя вельмі просіць яе каментара і расповеду, чаму яна так зрабіла. Магчыма, калі б яна расказала сваю гісторыю – в каментарах у сасцетках пад пастамі пра Аксану шмат разоў гучыць гісторыя пра скрадзеную тэхніку – магчыма, тады з яе былі зняты ўвогуле ўсе пытанні. Але яна гэтага не робіць і сітуацыя становіцца напружанай і крыху дзіўнай.

Я яшчэ хачу сказаць такую рэч. Я жыву ў Літве і тут зараз спецслужбы вельмі актыўна правяраюць беларусаў, калі яны падаюцца на ВНЖ. І канешне сярод журналістаў, праваабаронцаў, дэмакратычных актывістаў ёсць людзі, якія да 2020 года працавалі ў дзяржаўнай прэсе, дзяржаўных структурах.

Канешне, да іх з боку літоўскіх спецслужбаў узнікаюць пытанні. І спецслужбы звычайна просяць расказаць шчыра сваю сітуацыю, што адбылося, чаму ты сышоў, чаму ты прыняў такое рашэнне, ці ты працягваеш супрацоўнічаць з гэтымі структурамі, ці не. І звычайна вось якраз такі шчыры расповед чалавека, не абавязкова гэта павінна быць пакаяльнае відэа, гэта проста адбываецца на сустрэчы с Дэпартаментам міграцыі, вельмі чалавеку дапамагае і здымае ўсе пытанні да яго.

Мой блізкі сябра, калега, праваабаронца, адвакат, але ён раней быў кадравым ваенным, у яго ваенная адукацыя. Ясна, што ў Літвы да яго былі пытанні. Але ён паказаў сваю гісторыю, што ён пасля ваеннай кар’еры быў адвакатам, потым 10 гадоў працуе у БАЖ. Ясна, што тут пытанні здымаюцца. Таму ў любой такой сітуацыі мне падаецца вельмі добра было, каб чалавек расказаў сваю гісторыю, расказаў, што яго пабудзіла заставацца ў Белце працаваць у 2022 годзе. І тады грамадства можа прыняць рашэнне, як ставіцца да чалавека.

«Не трэба іх аўтаматам паддаваць астракізму і самасуду»

Главный советник Светланы Тихановской Франак Вячорко считает, что подобные истории надо рассматривать индивидуально, а самосуд – не лучшая история для беларусов.

— У першую чаргу, кожную такую гісторыю трэба разглядаць індывідуальна. Таму што мы не можам ведаць дэталяў гісторыі. А таму, хто апынуўся ў такой сітуацыі, памяняў бок, тым больш калі працаваў у сістэме і на сістэму — трэба гаварыць і тлумачыць, што адбылося.

Асабіста я лічу амаральным працаваць на лукашэнкаўскую прапаганду, у той час калі садзяць, судзяць і катуюць калег-журналістаў. І зразумела, калі людзі чакаюць як мінімум тлумачэнняў, чаму ты гэта рабіў. Сістэма трымаецца на такіх вось маўклівых, якія нібыта і злачынстваў не робяць, але сваёй маўклівасцю, даюць ёй існаваць.

Трэба размяжоўваць, вядома, сілавікоў і злачынцаў рэжыму і тых, хто проста ціха сядзеў. У дзяржаўных структурах ёсць і многа дастойных людзей, якім можа, не хапае мужнасці сысці. Але калі яны вырашаюць сысці з сістэмы — не трэба іх аўтаматам паддаваць астракізму і самасуду, — прокомментировал Plan B. ситуацию Франак Вячорко.

Вечером 15 февраля Оксана Манчук прокомментировала ситуацию на своей странице в Facebook

Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім, хто падтрымаў мяне. Супрацьстаяць хвалі хейта і трымацца даволі цяжка. Але ж калі ёсць падтрымка ад былых калег па цэху і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, то можна яшчэ трымацца і не губляць веру ў чалавецтва.

Так, да снежня 2022 года я працавала ў фотахроніцы БелТА. І я таксама падцвярджаю той факт, што ў мяне былі даўгавыя абавязкі за скардзеную ў мяне тэхніку ў 2019 годзе. Мне патрэбна было выконваць пастанову суда: я не мела права звольніцца да выплаты ўсёй сумы да 2024 года. Але ў снежні 2022 года я назбірала неабходную суму, выплаціла ўсё і звольнілася.

Я бяру на сябе адказнасць у працы на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва і не хачу апраўдваць гэты факт, але з-за неінфармаванасці шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву.

Пратэсты ў 2020 годзе я здымала як фіксатар падзей, як і многія мае калегі. Тады не было зразумела, як усё складзецца пазней, і публікаваліся факты. Судоў над палітвязнямі я не здымала, акрамя першага паседжання суда над Віктарам Бабарыкам.

Калі пачаўся міграцыйны крызіс, я здымала тое, што адбывалася і было даступна да мяне непасрэдна на памежным пункце з беларускага боку. Працавала там двойчы, Гэта была фатахроніка падзей, бо інакш гэтыя здымкі не публікавалі бы пазней еўрапейскія агенцыі. Іншая справа, як гэта часам выкарыстоўвалася (за гэта таксама не пазбягаю адказнасці), але ж у гісторыі застанецца неблагі архіў.

Я здымала большасць культурных, спартыўных і сацыяльных і эканамічных мерапрыемстваў. Фотакор ўвогуле павінен здымаць усе. Але мяне выставілі толькі з аднаго боку.

Ва ўсіх гэтых выпадках даволі шмат нюансаў і інфармацыі, якую я не магу распаўсюдзіць. Гэта можа моцна нашкодзіць людзям, якія засталіся ў Беларусі.

У канцы 2022 года я пераехала ў Польшчу і распачала ўладкоўваць сябе як спецыяліста ў іншых сферах працы. А таксама вырашыла знайсці сябе ў партрэтная фатаграфіі.

Пачала знаёміцца з іншымі людзьмі, як і ўсе, калі пераязджаюць на новае месца. А гэта зараз жадаюць перавярнуць і знішчыць, паліваючы мяне брудам, не ведаючы ўсіх абставін. Але ж прасцей за ўсё распачаць хейт і кінуць яшчэ адзін камень у бок іншага, распальваючы між людзьмі варожасць.

Вы змагаецеся не з тым злом.

Нравится
19
Супер
1
Смешно
2
Удивительно
5
Грустно
0
Злюсь
7
Мы используем файлы cookie, чтоб вам было удобно и безопасно пользоваться нашим сайтом, а также для улучшения его работы.
Политика конфиденциальности
Я принимаю